Вы тут

СМІ павінны шырэй асвятляць тэму самакіравання


На круглым стале на тэму "Роля мясцовага самакіравання ў грамадскім і сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і краіны ў цэлым", які адбыўся падчас выставы "СМІ ў Беларусі", міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ адзначыла, што для асвятлення тэмы мясцовага самакіравання не дастаткова адной газеты.


"Гэтая тэма павінна быць у цэнтры ўсіх грамадска-палітычных выданняў. На рускай мове, на беларускай мове, таму што гэтая тэма – усё тое, што звязана з жыццём людзей, – падкрэсліла Лілія Станіславаўна. – І я ўношу такую прапанову: давайце разам знойдзем такую форму, паглядзім на прыкладзе лепшых рэгіёнаў, як працуе наша рэгіянальная прэса, якія ў яе дасягнення. Каб усё працавала эфектыўна, патрэбен глыбокі аналіз і зацікаўленасць. Давайце падзелімся гэтым вопытам, каб сродкі масавай інфармацыі больш эфектыўна ўплывалі на рэалізацыю задач, якія сёння стаяць перад нашымі органамі".

Таксама міністр адзначыла, што для вырашэння канкрэтных праблем людзей існуюць канкрэтныя службы, аднак стаўленне да таго ці іншага пытання праз мясцовую ўладу павінна быць выразным і зразумелым. "Звярнуліся людзі – значыць, павінна быць так праведзена работа, каб чалавек не адчуў, што ён не цікавы", – дадала яна.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».