Вы тут

Квест ад “Маладосці” на XXІ Міжнароднай выстаўцы “СМІ ў Беларусі”


Квест ад “Маладосці” на XXІ Міжнароднай выстаўцы “СМІ ў Беларусі”

Прапарцыянальна таму, як набірае абароты  XXІ Міжнародная выстаўка “СМІ ў Беларусі”, уключаецца ў працу гэтага медыяфорума і “Маладосць”. Так, у чацвер, 4 мая, у канферэнц-зале наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць навучыцца маляваць коміксы, а таксама паваражыць на будучыню з дапамогай паэтычных гаданняў. Дапамагала ім у гэтым рэдактар аддзела прозы часопіса “Маладосць” (і, акрамя таго, аўтар коміксаў пра Досцю!) Маргарыта Латышкевіч.

А ўжо сёння  на стэндзе Выдавецкага дома “Звязда” ўсё тая ж нястомная Маргарыта Латышкевіч разам з рэдактарам аддзела паэзіі Ірынай Мяцеліцай правялі квест  “Старонкі часопіса “Маладосць”.

Каб даведацца ключавы выраз і атрымаць галоўны прыз, трэба было спачатку рашыць некалькі не самых простых загадак.Удзельнікі квеста па ўсім стэндзе шукалі падказкі, якія дапамагалі адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй часопіса. У выніку ўсе без праблем справіліся з гэтай задачай і атрымалі заслужаныя ўзнагароды, з чым мы іх і віншуем!

У гэты раз “Маладосць” падарыла сваім чэмпіёнам файныя кубкі з лагатыпам часопіса, прыдатныя для кавы, гарбаты, малака ці іншых напояў, якія вызначаюцца чароўнай уласцівасцю пераводзіць думкі з галавы на паперу.

Фота Віялеты Воцінавай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.