Вы тут

У краіне распачалася рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ


Яна будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. Па стану на 9.00 5 мая на ЦТ зарэгістраваліся  па краіне 7 168 абітурыентаў. Як і чакалася, большасць рэгіструецца адразу на чатыры прадметы. Такая магчымасць з’явілася ў прэтэндэнтаў на студэнцкі білет упершыню, і ніхто не хоча яе ўпускаць, каб павысіць свае шанцы на паступленне. Лідзіруюць па колькасці аформленых на ЦТ пропускаў руская мова і матэматыка.


Усяго па краіне дзейнічае 41 пункт рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне. Адзін з іх — у Беларускім дзяржаўным універсітэце (на фота). Усе яны падключаны да аўтаматызаванай сістэмы “Агульнарэспубліканскі банк звестак удзельнікаў ЦТ”. Сістэма працуе па прынцыпе “аднаго акна”: сама шукае свабодныя пасадачныя месцы і падказвае рэгістратару, у якіх навучальных установах можна здаць тыя ці іншыя прадметы.

У пункт рэгістрацыі на ЦТ абітурыент павінен прыйсці з пашпартам (непратэрмінаваным!) або іншым дакументам, што пацвярджае яго асобу (гэта можа быць пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца ці афіцыйная даведка, якая выдаецца органамі ўнутраных спраў у выпадку страты ці крадзяжу дакумента, што пацвярджае асобу). Ніякія іншыя дакументы, у тым ліку пасведчанне кіроўцы, для рэгістрацыі не падыходзяць.

Трэба мець на ўвазе, што пропуск для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні лічыцца зарэгістраваным, калі на ім маецца пячатка ўстановы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і ўказаны рэгістрацыйны нумар.

Экзаменацыйная кампанія стартуе ў краіне 12 чэрвеня— у гэты дзень абітурыенты будуць здаваць на ЦТ беларускую мову.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?