Вы тут

Ле Пен дапускае, што на выбарах Францыяй будзе кіраваць Меркель


Лідар «Нацыянальнага фронту» нагадала, што яе сапернік Эмануэль Макрон трымае курс на «безумоўнае падпарадкаванне Еўрапейскаму саюзу».


«Як бы там ні было, Францыяй у далейшым будзе кіраваць жанчына — альбо гэта буду я, альбо гэта будзе Ангела Меркель», — сказала лідар «Нацыянальнага фронту», якая раней крытыкавала Макрона за яго намер умацоўваць франка-германскі саюз як аснову Еўрасаюза.

«Рэальнасць — гэта тое, што вы ўжо пабывалі з візітам у спадарыні Меркель і папрасілі ў яе блаславення, паколькі вы не маеце намеру што-небудзь рабіць без яе згоды», — заявіла Ле Пен, падкрэсліўшы, што яе сапернік на выбарах трымае курс на «безумоўнае падпарадкаванне Еўрапейскаму саюзу».

На гэта Эмануэль Макрон запярэчыў Ле Пен, у прыватнасці заявіўшы, што «на шчасце, у Францыі заўсёды былі палітыкі, якія ўмелі глядзець у будучыню. І генерал дэ Голь і канцлер Адэнаўэр здолелі працаваць разам і пабудавалі такім чынам цяперашнюю Еўропу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».