Вы тут

Акцыю да Дня Перамогі запусціла «Белпошта»


Ахвотныя змогуць падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў са словамі ўдзячнасці. На бланках ужо пазначаны прозвішчы і месцы жыхарства былых байцоў. Святочныя вестачкі з віншаваннямі супрацоўнікі «Белпошты» даставяць ветэранам бясплатна.


Промамерапрыемства пройдзе ў выдзеленых аддзяленнях сувязі па ўсёй рэспубліцы. У Мінску акцыя адбудзецца 5 мая з 15.00 да 16.00. У гэты ж дзень святочныя карткі можна будзе падпісаць у аддзяленнях Гродзенскага філіяла (з 10.00 да 13.00), Віцебскага (з 11.00 да 12.00), Магілёўскай і Мінскай абласцей (з 14.00 да 15.00), у Гомелі (на вул. Савецкая, 8, з 14.00 да 15.00). Наведвальнікам Брэсцкага філіяла пошты далучыцца да віншаванняў прапануюць 6 мая з 10.30 да 12.30. Больш падрабязна пра месцы правядзення акцыі можна даведацца на сайце прадпрыемства і ў аддзяленнях сувязі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Адпраўце вестачку ветэрану

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.