Вы тут

NavіBand паплывуць па сцэне


Беларускія артысты правялі першую рэпетыцыю на конкурснай пляцоўцы. За 30 хвілін музыканты, харэограф і рэжысёр прымерыліся да сцэны кіеўскага Міжнароднага выставачнага цэнтра, дзе на наступным тыдні і стартуе сёлетняе песеннае шоу.


Традыцыйна першая рэпетыцыя «Еўрабачання» — не касцюмаваная, затое арганізатары і прэса ўбачылі канцэпцыю нумара беларусаў. Аказваецца, Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук з песняй «Гісторыя майго жыцця» будуць ці то плыць, ці то ляцець над сцэнай на адмысловым чоўне — трохметровай платформе. Ілюзію руху дапамогуць стварыць спецэфекты і правільна падабраны рэжысёрамі ракурс.

Заўтра ў артыстаў запланавана другая індывідуальная рэпетыцыя і вялікая прэс-канферэнцыя, а само конкурснае выступленне, нагадаем, адбудзецца 11 мая пад нумарам 14 у другім паўфінале «Еўрабачання».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.