Вы тут

Устаноўлены нацыянальны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка


Міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу (зборка кубіка Рубіка на хуткасць) “BSU Cubing Day’s” прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У ім узялі ўдзел каля 70 студэнтаў і школьнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі.


 Нацыянальны рэкорд ў катэгорыі “Пірамінкс” (4,67 секунды) устанавіў другакурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіслаў Пятніца.

Студэнт другога курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Павел Юшкевіч, рэкардсмен леташніх спаборніцтваў па спідкубінгу, у гэты раз заняў два першыя месцы па зборцы кубіка Рубіка у катэгорыях  2х2х2 (2,87 секунды) і  3х3х3 адной рукой ( 14, 90 секунды).

Міжнародны чэмпіянат па спідкубінгу праводзіўся ў другі раз. Удзельнікі прайшлі выпрабаванні ў розных дысцыплінах, пачынаючы ад зборкі кубіка Рубіка 2х2х2, заканчваючы кубікам Рубіка 7х7х7, а таксама зборкай некалькіх кубікаў Рубіка з закрытымі вачыма,  адной рукой і нагамі. Акрамя класічных кубічных галаваломак, спаборніцтвы праходзілі таксама па зборцы пірамідкі Рубіка (4 грані) і мегамінкса (12 граняў).

Арганізатарам Міжнароднга чэмпіянату па спідкубінгу “BSU Cubing Day’s” выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».