Вы тут

Зарэгістраваць прадпрыемства будзе прасцей


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання на чарговым пасяджэнні другой сесіі прыняў да ведама Дэкрэт № 2 ад 27 лютага 2017 года, які ўносіць змяненні ў парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання. Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі, назваў дакумент як ніколі актуальным.


«У Пасланні Прэзідэнт таксама ўдзяліў шмат увагі лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, работы з інвестарамі, справаздачнасці», — адзначыў ён. Менавіта з гэтымі сферамі напрамую звязаны дэкрэт. На думку спікера верхняй палаты беларускага парламента, кантрольныя органы як мінімум не павінны перашкаджаць развіццю бізнесу і прыходу інвестараў.

Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі лічыць, што парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання ў Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнага рэгулявання. У мэтах скарачэння адміністрацыйных працэдур і паскарэння пачатку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці дэкрэтам прадугледжана магчымасць адкрыцця банкаўскага разліковага рахунку адначасова з рэгістрацыяй суб'екта гаспадарання на падставе прадстаўлення рэгіструючага органа. Шэраг мер прапісаны дакументам і для паляпшэння інвестыцыйнага клімату.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».