Вы тут

Акцыя «Здароўе жанчыны — здароўе нацыі» завітала ў Краснапольскі раён


У рамках рэспубліканскай акцыі пад такой назвай Краснапольскі раён наведала дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Надзеяй Ермаковай.


Візіт быў прымеркаваны да 31-й гадавіны са дня чарнобыльскай трагедыі. Разам з рэспубліканскімі і абласнымі актывістамі гэтага руху ў раён прыехалі 2 анколагі-мамолагі, эндакрынолаг і оталарынголаг. Яны агледзелі каля 150 чалавек. «Для жыхароў Краснапольшчыны вельмі важна, што пра іх не забываюць, клапоцяцца пра іх здароўе, — адзначыла галоўны ўрач Краснапольскай цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Марозава. — Асабліва запатрабаваныя былі кансультацыі мамолагаў. У раённых бальніцах такіх спецыялістаў наогул няма».

Акцыю таксама падтрымалі дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна Кананчук і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Вольга Петрашова. Разам са старшынёй Краснапольскага райвыканкама Ігарам Балахонавым і старшынёй Краснапольскага райсавета дэпутатаў Анжалікай Гоман госці прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прымеркаваным да гадавіны аварыі на ЧАЭС і ўсклалі кветкі да падножжа помніка адселеным вёскам. У гэты ж дзень яны пабывалі ў Краснапольскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, якому Надзея Ермакова перадала ў якасці падарунка музычны цэнтр, наведалі з падарункамі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Алены і Дзмітрыя Алепкаў, Алены і Ігара Хлыстовых, а потым сустрэліся з найлепшымі прадстаўнікамі тутэйшай моладзі ў раённым цэнтры культуры і вольнага часу «Міраж». Падчас круглага стала ў моладзі была магчымасць расказаць пра сябе і задаць пытанні. А пераможцам прадметнай алімпіяды і спартыўных спаборніцтваў былі ўручаны ўзнагароды і памятныя падарункі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуa@zvіazda.bу

Загаловак у газеце: «Здароўе жанчыны — здароўе нацыі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».