Вы тут

Выстава "АРТ-сцяна" адкрылася ў пасольстве Беларусі ў Пекіне


Беларуска-кітайская выстава рэпрадукцый сучаснага жывапісу "АРТ-сцяна" адкрылася ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, паведамілі ў беларускай дыпмісіі.


У экспазіцыі - творы вядомых сучасных беларускіх і кітайскіх мастакоў. Выстаўка арганізавана пад адкрытым небам: рэпрадукцыі карцін ўпрыгожылі сцены дыпмісіі. Творчасць беларусаў прадставілі Уладзімір Пракапцоў, Валерый Шкаруба, Уладзімір Тоўсцік, Ігар Бархаткоў, Леанід Шчамялёў, Марыя Ісаёнак. Большасць гэтых мастакоў неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі экспазіцый у Кітаі.

Кітайскі жывапіс прадстаўлена працамі Яа Чжыхуа, Ван Сіцзына і Шань Цзя, Яа Шаахуа, Дэн Гунда, Цуй Цзінчжэ, Чэнь Мау, Ма Цзэжэня. Усе яны раней наведвалі Беларусь і ўдзельнічалі ў калектыўных або персанальных выставах.

Арганізатарамі выставы выступаюць пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў і іншыя.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.