Вы тут

Якія задачы цяпер стаяць перад галіновымі прафсаюзамі?


Пра сітуацыю з заробкамі, работу з моладдзю, прававую дапамогу і заахвочванне актывістаў мы даведаліся ад выконваючай абавязкі старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяны ФІЛІМОНАВАЙ.


— Якія пытанні сёння патрабуюць неадкладнага рашэння?

— Прыярытэтнай з'яўляецца дзейнасць па ўмацаванні сацыяльнага партнёрства, накіраванага на абарону законных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза. Работа вядзецца ў адпаведнасці з Тарыфнымі пагадненнямі на 2016—2018 гады.

Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць пытанню павышэння ўзроўню заработнай платы работнікаў. Трэба працаваць над дасягненнем норм Генеральнага пагаднення паміж урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў па забеспячэнні паслядоўнага набліжэння тарыфнай стаўкі першага разраду да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму. Так, са студзеня гэтага года стаўка ўстаноўлена ў памеры 31 рубля — гэта каля 18 працэнтаў ад БПМ.

За мінулы год сярэднямесячны заробак у галіне культуры і мастацтва склаў 436 рублёў, на тэлебачанні — 877, у паліграфіі і выдавецтвах — 846, у арганізацыях спорту і турызму — 673. Узровень заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый у адносінах да заробку па рэспубліцы — 77 працэнтаў.

— Ці часта звяртаюцца ў прафсаюз па дапамогу?

— На працягу мінулага года членам прафсаюза дадзена 4,8 тысячы кансультацый. Найбольш часта звароты датычацца аказання матэрыяльнай дапамогі: такіх было каля 3,1 тысячы, амаль усе вырашаны станоўча. Грамадзян хвалююць таксама пытанні звальнення і працаўладкавання, паляпшэння жыллёвых умоў, атрымання працоўных водпускаў. Трэба адзначыць, што такая форма работы, як выязныя прыёмы (іх летась было праведзена 224), істотна павысіла аўтарытэт прафсаюза.

Летась было выяўлена 552 парушэнні працоўнага заканадаўства (у 2015-м — 667), 471 з якіх ліквідавана. Мяркую, што змяншэнне парушэнняў абумоўлена даступнасцю юрыдычных кансультацый прававых інспектараў як для работнікаў, так і для наймальнікаў.

— Раскажыце, як вядзецца работа з моладдзю?

— Тут шмат кірункаў. Пачынаючы з 2012 года прафсаюзам праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Найлепшы па прафесіі сярод моладзі, працуючай у аграгарадках». Штогод устанаўліваюцца імянныя прэміі студэнтам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў галін культуры і мастацтва, спорту і турызму, міжнароднага ўніверсітэта «Мітсо». Летась на гэтыя мэты Цэнтральным камітэтам выдаткавана больш за 7,5 тысячы рублёў.

Радуе той факт, што працэнт ахопу маладых членаў галіновага прафсаюза з кожным годам павялічваецца. На жаль, не ўсе пытанні вырашаюцца. Так, сёння галіна культуры адчувае дэфіцыт кадраў на сяле. Недастаткова таксама маладыя спецыялісты забяспечваюцца месцамі ў інтэрнатах арганізацый, мала выдзяляюцца льготныя крэдыты для набыцця хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці.

— Ці ўдаецца прыцягваць новых людзей у прафсаюзныя шэрагі?

— Так. Прафсаюз прырос на 354 чалавекі. На 1 студзеня 2017 года колькасць членаў галіновага прафесійнага аб'яднання склала 107,8 тысячы чалавек. Паспяхова працуюць 1253 калектыўныя дагаворы, 43 з якіх заключаны летась упершыню.

Вельмі важны кірунак — заахвочванне прафсаюзных актывістаў. За мінулы год быў уз-
нагароджаны 221 чалавек і 10 арганізацый. На матэрыяльнае заахвочванне было выдаткавана амаль 31,5 тысячы рублёў. Найлепшых заносяць таксама на Дошку гонару нашага прафсаюза.

— Што ў планах на гэты год?

— Мы павінны і далей умацоўваць свае пазіцыі. Павялічваць ахоп прафсаюзным членствам, актывізаваць работу з ветэранскімі, маладзёжнымі і творчымі арганізацыямі, працягваць міжнароднае супрацоўніцтва, удасканальваць формы сацыяльнага партнёрства. Мусім рабіць усё, каб нашы людзі мелі працоўнае месца, дастойную заработную плату, бяспечныя ўмовы працы і адчувалі нашу ўсебаковую падтрымку.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Мы павінны ўмацоўваць свае пазіцыі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».