Вы тут

Вясковы турызм прынёс больш чым 80 млрд долараў


Летась туры ў кітайскую глыбінку здзейснілі 2,1 млрд. чалавек.


Ва ўрбанізуючымся Кітаі небывалую папулярнасць атрымлівае сельскі турызм, адзначае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У 2016 годзе арганізацыя збору ўраджаю для гарадскіх жыхароў і туры ў вёскі прынеслі 570 млрд юаняў (больш чым 80 млрд. долараў). Аб маштабах галіны cведчаць і такія лічбы: за мінулы год у Кітаі туры ў вёскі здзейснілі 2,1 млрд чалавек, а даходы ад турызму атрымалі 6,72 млн сялянскіх двароў. Такія дадзеныя прывялі спецыялісты на ўсекітайскай канферэнцыі па працы ў галіне агратурызму. 

"Для развіцця сельскага турызму надышоў унікальны гістарычны шанц. У горадзе і ў вёсцы расце ўзровень даходаў, структура спажывання змяняецца ў бок павышэння патрэбы ў вольным часе і падарожжы", - сказаў міністр сельскай гаспадаркі КНР Хань Чанфу. Чыноўнік падкрэсліў, што прыродныя рэсурсы стануць яшчэ больш прывабнымі, калі ў працэсе інтэграцыі горада і вёскі палепшыцца інфраструктура і паслугі. Сельскі турызм дазволіць акультурыць знешняе аблічча вёсак і вырашыць іх праблемы, аптымізуе відавую і якасную структуры аграпродукцыі, павысіць аперацыйныя даходы сельскай гаспадаркі, забяспечыць занятасць сельскага насельніцтва і тым самым павялічыць яго даходы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».