Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй КДБ


Падчас сустрэчы Прэзiдэнта са старшынёй Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Валерыем Вакульчыкам абмяркоўвалiся пытаннi знешняй i ўнутранай бяспекi дзяржавы.


— Апошнiм часам пра бяспеку — знешнюю, i асаблiва ўнутраную — сказана нямала, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года... Што зараз адбываецца i якiя тэндэнцыi ў краiне ў плане ўмацавання бяспекi нашай дзяржавы, перш за ўсё ўнутранай? I натуральна, ваша ацэнка знешняй бяспекi, якая ўплывае i на сiтуацыю ўнутры нашай дзяржавы: без усялякiх там купюр, прыхарошвання сiтуацыi.

Валерый Вакульчык праiнфармаваў Прэзiдэнта, як развiваецца абстаноўка ў сферы нацыянальнай бяспекi i якiя выклiкi ў сувязi з гэтым сёння стаяць перад дзяржавай. Старшыня КДБ таксама прадставiў сваю ацэнку знешняй бяспекi Беларусi, якая, як заўважыў кiраўнiк дзяржавы, уплывае на развiццё сiтуацыi ўнутры краiны.

Надзея ЮШКЕВIЧ

yushkevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».