Вы тут

Яго Мсціславец


У старажытным горадзе над ракой Віхрой — Мсціславе — пастаўлена ажно два помнікі легендарнаму земляку, друкару Пятру Мсціслаўцу, які паклаў пачатак рускаму кнігадрукаванню праз паўвека пасля Скарыны.


Аднаму з помнікаў, старэйшаму, сёлета споўнілася 30 гадоў. Постаць летуценнага друкара як дыпломную работу зрабіў выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў, аддзялення скульптуры Мікалай МАЛІНОЎСКІ, які родам з гэтага гістарычнага цэнтра. Цяпер Мікалай Іванавіч жыве ў сваім родным горадзе, займаецца рэстаўрацыяй помнікаў архітэктуры, якіх тут шмат. Час ад часу аўтар прыходзіць да свайго Мсціслаўца. Тут і ўбачыў творцу фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль Кляшчук.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».