Вы тут

Грамадскі савет абмяркуе падручнікі


Грамадска-кансультацыйны савет па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі ўзначаліў доктар педагагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.


У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, знаёмыя з сістэмай адукацыі па вучобе ў школе ці ВНУ, па родзе цяперашняй работы або па сваім бацькоўскім статусе: палітыкі, грамадскія дзеячы, медыйныя персоны, кіраўнікі як дзяржаўных, так і прыватных устаноў адукацыі, настаўнікі і рэпетытары са сталіцы і з рэгіёнаў.

Сярод асноўных задач савета — абмеркаванне найбольш важных сацыяльна значных пытанняў дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пытанняў у галіне аховы дзяцінства, апекі над непаўналетнімі. Савет стане своеасаблівай пляцоўкай для вызначэння магчымых рызык, якія могуць паўстаць у сістэме адукацыі. Разам з тым мяркуецца, што члены савета будуць знаёміцца з найлепшым вопытам устаноў адукацыі краіны, сустракацца з настаўнікамі і вучнямі.

Адно з пытанняў, вынесеных на першае пасяджэнне, датычылася пачатку вучэбнага дня ў школьнікаў. Статыстыка сведчыць, што прыкладна ў трэцяй частцы агульных сярэдніх навучальных устаноў краіны заняткі пачынаюцца а 8-й гадзіне раніцы, яшчэ столькі ж устаноў пачынаюць урокі ў 8.30 і каля 30% — а 9-й гадзіне. Графік пачатку ўрокаў рэгулюецца санітарнымі нормамі і правіламі. І міністр адукацыі, і члены грамадска-кансультацыйнага савета выказалі меркаванне, што гэта пытанне патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі. Пад увагу трэба браць не толькі магчымасці бацькоў прывесці дзіця ў школу, але і асаблівасці арганізацыі вучэбнага дня ва ўстанове адукацыі: неабходна ўлічваць правядзенне дадатковых заняткаў, факультатываў, выхаваўчых школьных мерапрыемстваў і тое, што ў шэрагу школ навучанне арганізавана ў дзве змены. Акрамя таго, многія школьнікі занятыя ў цэнтрах дадатковай адукацыі, спартыўных, музычных і мастацкіх школах.

Мяркуецца, што наступнае пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі пройдзе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і будзе прысвечана школьным падручнікам.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.