Вы тут

Увосень пройдзе вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі


Рэспубліканскае камандна-штабное вучэнне "Дзеянні органаў кіравання і сіл ДСНС па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі" пройдзе ў 2017 годзе.


Увосень 2017 года пройдзе камандна-штабное вучэнне з органамі кіравання і сіламі дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў зацвердзіў задуму вучэння, у рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам накіраваны арганізацыйныя ўказанні на падрыхтоўку і правядзенне КШВ. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства панадзвычайных сітуацыях.

У задуму вучэнняў наўмысна закладзены пазапраектны і фактычна немагчымы сцэнар развіцця падзеі з выкідам радыёактыўных рэчываў, які патрабуе максімальнага задзейнічання ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый. У рэгіёнах будуць працаваць камісіі па надзвычайных сітуацыях, упершыню разгорнуцца крызісныя цэнтры для забеспячэння падтрымкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў пры ўзнікненні радыяцыйных аварый. У цэнтры ўвагі апынецца шырокі пералік пытанняў, у тым ліку ёдавая прафілактыка, часовае адсяленне людзей, падвоз чыстых прадуктаў харчавання, апавяшчэнне і інфармаванне насельніцтва. Таксама прадугледжана праверка гатоўнасці персаналу Беларускай АЭС з практычнай адпрацоўкай дзеянняў на трэнажорах блокавага пульта кіравання станцыі.

У ходзе ўсяго вучэння будзе арганізавана ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і сумежнымі краінамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».