Вы тут

Пасля рэканструкцыі адкрыецца чыгуначны прыпынак "Курасоўшчына"


1 мая ў Мінску адбудзецца адкрыццё пасля рэканструкцыі чыгуначнага прыпыначнага пункта "Курасоўшчына".


На гэтым аб'екце Мінскае аддзялення Беларускай чыгунка сумесна з ААТ "Дарбудмантажтрэст" выкананы работы па рэканструкцыі пасажырскіх пасадачных платформ, будынкаў і збудаванняў, пуцявое пераўладкаванне, рэканструкцыя кантактнай сеткі. Таксама выканана добраўпарадкаванне прыпыначнага пункта, агароджана тэрыторыя на ўчастку ад станцыі Мінск-Сартавальны да МКАД, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Прыпыначны пункт "Курасоўшчына" звязвае два мікрараёны — Курасоўшчына (Акцябрскі раён) і Брылевічы (Маскоўскі раён), на якім прадугледжаны прыпынак 40 цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа. За 2016 год тут адпраўлена больш за паўмільёна пасажыраў. За першы квартал бягучага года — каля 95 тысяч.

Адкрыццё прыпыначнага пункта дазволіць палепшыць якасць транспартнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Мінска за кошт пашырэння паслуг і стварэння бяспечных умоў праходу праз чыгуначныя пуці.

У ходзе рэканструкцыі тут пабудаваны падземны пешаходны пераход, абсталяваны пад'ёмнікамі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Узведзены касавы павільён, устаноўлена тэрмінальнае абсталяванне АСК "Экспрэс", дзякуючы якому можна набываць праязныя дакументы па Беларусi, у краіны СНД і Балтыі за наяўны і безнаяўны разлік.

У бліжэйшы час на прыпыначным пункце "Курасоўшчына" будзе арганізаваны продаж праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом класа праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання па банкаўскай аплатнай картцы.

У цэлым рэалізацыя гэтага праекта накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця Мінска і гарадоў-спадарожнікаў за кошт паляпшэння транспартных сувязяў.

Да 2020 года Беларускай чыгункай плануецца арганізаваць рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Дзяржынск. У цяперашні час цягнікі гарадскіх ліній звязваюць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі Заслаўе, Рудзенск, Смалявічы.

Усяго з моманту адкрыцця руху цягнікоў гарадскіх ліній імі перавезена больш за 14 мільёнаў пасажыраў. У тым ліку ў студзені-сакавіку бягучага года было перавезена больш за  719 тысяч пасажыраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.