Вы тут

З 1 мая ў сталіцы адкрываецца рух па вуліцы Старынаўскай


У гэтай сувязі рух аўтобусных маршрутаў №№31, 86, 155, 172Э з гэтай даты аднаўляецца па ранейшых трасах следавання па вуліцы Старынаўскай.


Фота: domofoto.ru

У дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс" звяртаюць увагу на тое, што ў сувязі са змяненнем з 20 красавіка схемы арганізацыі дарожнага руху па вуліцы Старынаўскай прыпыначны пункт "Старынаўскі" для аўтобусаў маршрутаў №№86, 155 адноўлены не будзе. Пасадка ў аўтобусы названых маршрутаў магчымая на прыпыначным пункце "Рынак Уручча-3". З 1 мая ў сувязі з нізкім узроўнем пасажыраабмену для аўтобуснага маршрута №31 адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў "Бэзавая", "Музей валуноў".

Таксама ў сувязі з адкрыццём руху па вуліцы Старынаўскай з 1 мая рух аўтобусаў маршрута №306 "ДС "Уручча-2" — Калодзішчы" аднаўляецца па ранейшай трасе са следаваннем па вуліцах Старынаўскай, Заснавальнікаў ў абодвух напрамках. Рух аўтобусаў маршрута №399 "ДС "Уручча-2" — Утульны" арганізоўваецца са следаваннем па вуліцах Старынаўскай, Заснавальнікаў, аўтадарозе Н-9067 у абодвух напрамках (за выключэннем заезду на вуліцы Славянская, Гарбатава) з выкананнем прыпыначнага пункта "Герояў 120-й дывізіі" ў абодвух напрамках на змененых участку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».