Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Кантакты, паездкi, сустрэчы — гэта толькi малая частка падзей, якiя адбудуцца на гэтым тыднi. Паспрабуйце знайсцi час для таго, каб спланаваць наступныя выхадныя. Iнакш усе месцы могуць аказацца забранiраваныя, а бiлеты прададзеныя. Ад знаёмых могуць паступiць прапановы, якiя будуць вам вельмi карысныя. У чацвер ваша празмерная адкрытасць можа нашкодзiць справе. У суботу не варта ствараць канфлiктныя сiтуацыi: пазбягайце спрэчак на любую сур'ёзную тэму. Нават калi вы маеце рацыю, хутчэй за ўсё, перамога дастанецца не вам.


ЦЯЛЕЦ. Калi вам удасца сумясцiць мяккую дыпламатычнасць, неабходную на гэтым тыднi, з мэтанакiраванасцю, нiякiя цяжкасцi перад вашым напорам не ўстаяць. У аўторак магчыма атрыманне цiкавай прапановы, але не варта спяшацца яе прымаць. Лепш пацягнуць час i разабрацца ў сiтуацыi. Пятнiца можа стаць складаным i неадназначным днём, магчыма, што вынiк доўгай i карпатлiвай працы акажацца адмоўным. Але ўсё ж трэба паспрабаваць рэалiзаваць свае iдэi. Выхадныя арганiзуюцца даволi спантанна. Магчыма, давядзецца нешта кардынальна змяняць, не адмаўляйцеся ад дапамогi сваякоў i сяброў.


БЛIЗНЯТЫ. На гэтым тыднi атрымаецца ўвасобiць у жыццё свае патаемныя планы i задумы. Аднак некаторыя з iх давядзецца злёгку падкарэктаваць, у залежнасцi ад развiцця падзей. Пажадана iсцi да мэты не ў адзiноце. Падтрымка iдэй iншымi акрыляе i стварае ўпэўненасць ва ўласных сiлах. У канцы тыдня могуць здаць нервы, у любым выпадку павысiцца iнтэнсiўнасць зносiн i разумовыя працэсы. А вытрымка i ўседлiвасць можа пайсцi як на карысць, так i на шкоду. Спакойная абстаноўка ў нядзелю будзе спрыяць раскрыццю творчага патэнцыялу.


РАК. Аптымiзм дапаможа перажыць складаны пачатак тыдня i забяспечыць неабходную дапамогу, прыцягваючы аднадумцаў. Ад начальства ў чацвер трымацца лепш далей, бо яму прыйдзецца не даспадобы ваша iнiцыятыўнасць. Магчымы пэўныя праблемы ва ўзаемаадносiнах з дзецьмi. Паляпшэнне ў фiнансавай сферы ў канцы тыдня будзе падштурхоўваць вас да актыўнага адпачынку.


ЛЕЎ. Дамагчыся поспеху вы зможаце толькi дзякуючы асабiстым арганiзатарскiм уменням i новым iдэям. Каб дасягнуць станоўчага вынiку ў справах, давядзецца прыкласцi максiмум намаганняў. Затое i ўзнагароджаныя вы будзеце па заслугах. У сераду падзеi будуць спрыяць паляпшэнню матэрыяльнага становiшча. Паспрабуйце не адкладаць праблемныя пытаннi на потым, вырашайце iх адразу.


ДЗЕВА. Навакольныя пачнуць разумець, чаго вы на самай справе вартыя, не расчаруйце iх, праявiце свае схаваныя таленты. Чым больш актыўны лад жыцця вы для сябе выбераце, тым больш паспееце. Асаблiва напружаным днём можа стаць пятнiца. У сераду пажадана праяўляць асцярожнасць ва ўсiх справах, большасць апасенняў акажуцца беспадстаўнымi, але некаторыя будуць справядлiвыя. У чацвер можа адбыцца доўгачаканая радасная падзея. Выхадныя днi пастарайцеся прысвяцiць не толькi хатнiм справам.


ШАЛI. Праца быццам бегае за вамi з вялiкiм сачком, i калi вы своечасова не ўхiлiцеся, то давядзецца працаваць не толькi за сябе, але i за таго хлопца. У аўторак магчымыя затрымкi ў справах, з-за якiх вы стомiцеся i пачняце нервавацца, таму паклiчце на дапамогу навакольных. У сераду лепш нiчога не адкладаць на наступны дзень, зрабiце ўсё тут i цяпер. У другой палове тыдня можаце адчуць новы прылiў энергii i справiцеся з назапашанымi праблемамi адным махам. Чым больш вы будзеце хвалiць блiзкiх людзей, тым шчаслiвейшымi станеце самi.


СКАРПIЁН. У вас вiруюць горным патокам пачуццi i эмоцыi, i адной з галоўных задач на гэтым тыднi будзе ўмець iмi кiраваць. Стрыманы падыход, прадуманыя крокi дазволяць пазбавiцца ад грузу непатрэбных праблем i дабiцца поспеху ў справах. Стрыманасць аднак не азначае замкнёнасцi — не варта хаваць сябе i свае таленты ў чатырох сценах. Не варта спяшацца са зменай месца працы. На старым месцы чакаюцца перамены да лепшага, вам паднiмуць заробак. Час схiляе да ўдасканалення прафесiйных ведаў, новы праект будзе прыбытковым i цiкавым.


СТРАЛЕЦ. Не варта ўпарцiцца дарма, праявiце разуменне i мудрасць, i ваша слабасць стане сiлай. У аўторак магчымыя канфлiкты на працы, таму старайцеся стрымлiваць эмоцыi. Не спяшаецеся заключаць новыя кантракты. У чацвер многае можа лёгка атрымлiвацца, але нiчым важным i сур'ёзным усё ж лепш не займацца, бо вялiкая iмавернасць памылковых дзеянняў. У пятнiцу пастарайцеся сканцэнтравацца i не раскiдвацца па дробязях. Нядзеля — спрыяльны дзень для добраўпарадкавання дома або дачы.


КАЗЯРОГ. Вы мэтанакiраваныя i рашучыя. Упэўненасць у сабе надае сiлы. Душэўная раўнавага дазваляе не сумнявацца ў сваiм аўтарытэце на працы i дома. Прыслухайцеся да iдэй калег, яны могуць зацiкавiць вас новай думкай i з'явiцца вытокам нечаканых планаў. Падумайце пра ўкладанне грошай у адукацыю, сваю цi дзяцей. Знайдзiце дастаткова часу для сябе, каб адкрыць новыя крынiцы натхнення. Выхадныя дазволяць вам адпачыць i ўдосталь нацешыцца жыццём.


ВАДАЛЕЙ. Надыходзiць спрыяльны час для рэалiзацыi планаў, звязаных з замежнымi паездкамi або далёкiмi падарожжамi па сваёй краiне. Добры момант для касметычнага рамонту кватэры, набыцця мэблi, упрыгожвання iнтэр'ера. Калi вы незадаволеныя абставiнамi, якiя складваюцца, то паспрабуйце што-небудзь змянiць у сабе, астатняе зменiцца само. У аўторак цi сераду магчымыя няўвязкi, якiя будуць перашкаджаць рашэнню прафесiйных i дзелавых задач, але добрая воля начальства дапаможа iх лёгка лiквiдаваць.


РЫБЫ. На гэтым тыднi, калi вы зберацеся, то будзеце здольныя здзейснiць скачок у кар'еры. У пачатку тыдня магчымы адказныя перагаворы i кантракты з новымi дзелавымi партнёрамi. Вы справядлiва мяркуеце, што ўсяго можаце дамагчыся толькi ўласнымi намаганнямi. Не давайце абяцанняў, пры цяперашнiм тэмпе працы вам складана будзе iх выканаць. Ажыццявiць усе планы i задумы будзе не заўсёды проста, але, у прынцыпе, пры мэтанакiраванасцi i зацятасцi — магчыма.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.