Вы тут

«Залатая калекцыя беларускай песні» працягвае гастрольны тур па краіне


Праект Сталічнага тэлебачання і Міністэрства культуры Беларусі «Залатая калекцыя беларускай песні» працягвае гастрольны тур па краіне.


Першы канцэрт маштабнага фестывалю, як адзначылі ў творчай камандзе СТБ, прайшоў у сярэдзіне красавіка ў Салігорску — з аншлагам. Сваё адчуванне і пераасэнсаванне папулярных кампазіцый прадставілі на суд публікі як мэтры айчыннай эстрады, так і пачаткоўцы. Тэлеверсія канцэрта будзе прадстаўлена ў эфіры 30 красавіка. Тым часам артысты і тэлевізійнікі, а таксама аўтары некаторых шлягераў ужо рыхтуюцца да наступных паездак — па-за межамі сталічнага рэгіёна. 18 мая «Залатая калекцыя беларускай песні» прагучыць для жыхароў Гомеля, а 7 чэрвеня музычная экспазіцыя прыбудзе ў Бабруйск.

Усяго ж запланавана правесці 6 маштабных выязных канцэртаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гісторыя ў нотах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?