Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Жвіро́ўка — паляўнічая стрэльба з дамаскай сталі;
Шаро́ш — крохкі лёд, які ідзе ў час крыгаходу;
Зна́йда (разм.) — сабака, які прывучаны адшукваць дзічыну па следзе;
Зэ́даль (разм.) — хатняя пераносная лава, услон. Рабілі зэдаль з карэнішча ці камля з 3—4 ножкамі. З часам зэдаль саступіў месца табурэту і ў наш час амаль выйшаў з ужытку;
Хаджа́лы — які многа бываў дзе-небудзь. Хаджалы чалавек — гэта значыць бывалы;
Імпэ́тны — хуткі, парывісты.
У адным з вершаў Зм. Бядулі чытаем:
Магутны ты, бо молад ты,
Імпэтны, як віхор!
Хоць патоп — пра чалавека, абыякавага да ўсяго. Беларускія сінонімы: абы дзень да вечара, што з гусі вада, і гора мала. Рускія адпаведнікі: до лампочки, ни жарко ни холодно;
Пасыпаць галаву попелам — глыбока смуткаваць, перажываць з нейкай прычыны. Беларусы яшчэ скажуць: кусаць локці, ламаць рукі. Рускія: рвать на себе волосы.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.