Вы тут

Навукоўцы шукаюць злачынны намер


Навукоўцы з ЗША хочуць з дапамогай фМРТ* вызначаць, наколькi свядома чалавек парушыў закон.


У крымiнальным судаводстве лёс абвiнавачанага часта залежыць ад таго, ведаў ён цi не ведаў пра злачыннасць сваiх дзеянняў. Калi кiроўца, якi не справiўся з кiраваннем аўто, збiвае чалавека, прысуд будзе больш мяккiм, а калi абвiнавачаны накiраваў машыну на чалавека наўмысна, рашэнне суда будзе максiмальна суровым. Але часам даказаць, што чалавек здзейснiў злачынства свядома цi наадварот бывае няпроста. Нейрабiёлагi з Тэхналагiчнага iнстытута Вiрджынii выказалi здагадку, што актыўнасць мозга можа стаць надзейным спосабам вызначаць злачынны намер.

Каб праверыць сваю гiпотэзу, навукоўцы сабралi 40 добраахвотнiкаў i далi iм пагуляць у камп'ютарную гульню — сiмуляцыю пагранiчнага пункта кантролю. Да персанажаў удзельнiкаў эксперымента падыходзiлi незнаёмыя персанажы i прапаноўвалi перавезцi цераз мяжу чамадан. У некаторых выпадках было зразумела, што ў чамадане наркотыкi, у iншых гулец нiчога не ведаў пра змесцiва чамадана, хоць i меркаваў, што можа стаяць за такой прапановай. Падчас гульнi навукоўцы сканавалi мозг удзельнiкаў эксперымента з дапамогай апарата фМРТ, якi паказвае, да якiх участкаў мозга прылiвае кроў.

Камп'ютарная праграма на базе тэхналогii машыннага навучання запамiнала, як паводзiць сябе мозг чалавека, якi iдзе на вiртуальнае злачынства свядома, i чалавека, якi рашаецца на рызыку, не ведаючы напэўна, што парушае закон. Як высветлiлася, адгадваць гэтую тонкую рознiцу па фМРТ можна амаль у 100% выпадкаў. Вядома, 40 чалавек — занадта маленькая выбарка: каб канчаткова даказаць, што намер можна вылiчыць па МРТ, трэба будзе правесцi тысячы падобных даследаванняў. Яшчэ адна складанасць заключаецца ў тым, што ў момант здзяйснення злачынства чалавек, як правiла, не змяшчае галаву ў сканер. Таму аўтары даследавання разлiчваюць знайсцi спосаб «вяртаць» мозг падазраванага ў той ментальны стан, у якiм ён знаходзiўся ў момант здзяйснення злачынства — напрыклад, паказваючы адпаведныя фатаграфii i прадметы. Калi такi спосаб будзе знойдзены i акажацца досыць надзейным, у юрыстаў з'явiцца iнструмент, якi афiцыйна дазволiць з дапамогай навукi даказваць наяўнасць або адсутнасць намеру ў падазраванага. Калi гэта адбудзецца, лiчаць аўтары работы, юрыстам прыйдзецца сур'ёзна папрацаваць над новымi азначэннямi паняццяў «злачынны намер» i «халатнасць», магчыма, спатрэбiцца перапiсаць многiя законы.

Вынiкi даследавання апублiкаваныя ў часопiсе Proceedings of the National Academy of Sciences.

* Функцыянальная магнiтна-рэзанансная тамаграфiя або функцыянальная МРТ — разнавiднасць магнiтна-рэзананснай тамаграфii, якая праводзiцца з мэтай вымярэння гемадынамiчных рэакцый (змен у току крывi), выклiканых нейронавай актыўнасцю галаўнога або спiннога мозга. Гэты метад грунтуецца на тым, што мазгавы крывацёк i актыўнасць нейронаў звязаныя памiж сабой. Калi пэўная вобласць мозга актыўная, прыток крывi да яе таксама павялiчваецца.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.