Вы тут

Таблетка-тэрмометр заменiць звычайныя градуснiкi


Чалавек ужо даўно прызвычаiўся да таго, што ў яго ўжытку з'яўляецца ўсё больш i больш разнастайных электронных гаджэтаў. Некаторыя так званыя разумныя прылады валодаюць вельмi сумнеўнымi функцыямi, iншыя ж, наадварот, паляпшаюць якасць жыцця людзей i нават ратуюць жыццё. Напрыклад, як паведамляе выданне The Daily Mail, групе навукоўцаў з Францыi ўдалося стварыць тэрмометр у форме таблеткi, якi зможа дапамагчы ў дыягностыцы вельмi небяспечных станаў.


Вынаходнiцтва належыць французскай кампанii BodyCap i носiць назву e-Celsius. Сiстэма ўяўляе бесправадную прыладу, якая памерам i формай нагадвае звычайную пiлюлю-капсулу. Такi тэрмометр здольны знаходзiцца ўнутры чалавечага арганiзма да трох дзён, падчас якiх кожныя 30 секунд пры дапамозе бесправадных стандартаў сувязi на спецыяльную праграму будзе адсылацца iнфармацыя аб тэмпературы цела пацыента. Таблетка-тэрмометр здольная вельмi выразна рэгiстраваць ваганнi тэмператур у дыяпазоне ад 25 да 45 градусаў Цэльсiя. Акрамя таго, прыладу можна запраграмаваць на пэўны «тэмпературны парог», пры дасягненнi якога будзе выдавацца трывожнае паведамленне.

Клiнiчныя выпрабаваннi прыбора паказалi, што новая прылада вызначае правiльную тэмпературу значна больш дакладна, чым iснуючыя метады вымярэння. На першы погляд, здаецца, што такая «смарт-таблетка» — не больш, чым чарговая цацка, але гэта далёка не так. Справа ў тым, што такi высокадакладны тэрмометр, якi пастаянна сочыць за станам здароўя, — вельмi неабходная рэч для асоб з высокай рызыкай развiцця iнфекцый з прычыны аслабленага iмунiтэту. Да iх адносяцца, напрыклад, пажылыя людзi, пацыенты пасля трансплантацыi органаў, а таксама тыя, хто мае захворваннi звязаныя з iмунадэфiцытам, анкапаталогiю i многiя iншыя. Пры найменшай змене тэмпературы з прычыны пачатку захворвання гэтых пацыентаў можна будзе пачаць лячыць яшчэ да праявы першых сiмптомаў. Арыенцiровачны кошт будзе складаць ад 35 да 52 еўра.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.