Вы тут

У нападзеннях драпежнiкаў у большасцi выпадкаў вiнаватыя людзi


Навукоўцы высветлiлi, з якiх прычын буйныя драпежнiкi нападаюць на людзей. Аказалася, што ў большасцi выпадкаў гэта была вiна самога чалавека.


Група даследчыкаў з Еўропы i Канады прааналiзавала iнфармацыю аб 697 зарэгiстраваных нападзеннях на людзей з боку буйных драпежнiкаў, у тым лiку мядзведзяў, пум i каётаў, у Паўночнай Амерыцы, Расii i некаторых краiнах Еўропы, перадае Huffington Post.

Яны высветлiлi, што амаль палова ўсiх зафiксаваных нападзенняў, якiя адбылiся ў перыяд памiж 1955 i 2014 гадамi, былi справакаваныя рызыкоўнымi паводзiнамi з боку чалавека. Даследчыкi таксама выявiлi, што разам з ростам папуляцыi буйных драпежнiкаў у развiтых краiнах (у вынiку паспяховых намаганняў па захаваннi жывой прыроды) павялiчылася сярод людзей i колькасць аматараў пагуляць на свежым паветры ў дзiкiх запаведных кутках. Даныя сведчаць, што большасць тых, хто вандруе па месцах пасялення вялiкiх драпежнiкаў, нават не здагадваюцца, якая небяспека iм пагражае.

Даследчыкi склалi рэйтынг з прыкладаў найбольш небяспечных паводзiн, якiя могуць прывесцi да трагiчнай сустрэчы з раз'юшаным драпежнiкам. Першае месца — пакiданне дзiцяцi без нагляду бацькоў цi дарослых. Другое — прагулка з сабакам без ланцужка. Трэцяе — паляванне або праследаванне параненай жывёлы. Чацвёртае — прагулка па небяспечных месцах ноччу або перад свiтаннем. Пятае — наблiжэнне да самкi драпежнiка з яе вывадкам. Акрамя таго, вельмi небяспечныя спробы кармлення жывёл. Драпежнiкi, якiм чалавек ужо калiсьцi даваў ежу, больш ахвотна наблiжаюцца да людзей у пошуках лёгкай здабычы, што можа справакаваць непрыемнасцi.

У даследаваннi адзначаецца, што, хоць атакi драпежнiкаў на чалавека вельмi рэдкiя, яны могуць прывесцi да негатыўных наступстваў як для людзей, так i для звяроў. Выпадкi нападзенняў звяроў на падарожнiкаў, як правiла, актыўна раздзiмаюцца СМI, што прымушае ўлады выкарыстоўваць далёка не заўсёды апраўданыя рэпрэсii супраць жывёл. Напрыклад, пасля серыi нападзенняў белых акул на чалавека ў 2014 годзе ўлады Аўстралii абвясцiлi селектыўны забой марскiх драпежнiкаў, нягледзячы на папярэджаннi спецыялiстаў аб тым, што такiя меры толькi скароцяць папуляцыю гэтых, цяпер ужо рэдкiх, марскiх насельнiкаў, а рызыку новых нападзенняў на людзей зусiм не зменшаць.

Вядома, прыемна паўставаць у вобразе вялiкiх авантурыстаў у сацсетках, але спроба зрабiць сэлфi з мядзведзем усё ж не вартая тых жахлiвых наступстваў, да якiх яна можа прывесцi. Так што, збiраючыся ў паход у мясцiны, дзе шмат буйных драпежнiкаў, не грэбуйце простымi правiламi бяспекi. Напрыклад, перад наведваннем нацыянальных паркаў пачытайце патрабаваннi i парады падарожнiкам, якiя звычайна публiкуюцца на сайтах паркаў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Не трэба злаваць звера!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?