Вы тут

БЧ прапаноўвае новы маршрут Мінск — Бярдзянск


Беларуская чыгунка ў летнім сезоне прапаноўвае пасажырам новы маршрут Мінск — Бярдзянск для праезду да ўзбярэжжа Азоўскага мора.


Бесперасадачныя плацкартныя вагоны будуць курсіраваць з 4 чэрвеня па 30 жніўня ў саставе цягніка №100 па цотных чыслах. Адпраўленне з Мінска ў 7.44, прыбыццё ў Бярдзянск — на наступныя суткі ў 15.35.

У зваротным кірунку з Бярдзянска вагоны будуць адпраўляцца ў саставе цягніка №608 зносінамі Бярдзянск — Запарожжа па няцотных чыслах у 16.10 і прыбываць у сталіцу праз суткі ў 0.10. Продаж білетаў пачнецца за 45 сутак да адпраўлення цягніка.

У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што ў 2017 годзе для пасажыраў, якія жадаюць аб'яднацца ў арганізаваныя групы колькасцю ад 10 да 24 чалавек і якія аплацілі праезд як за дарослых, даецца зніжка ў памеры 20 працэнтаў ад агульнага кошту праезду. Пры колькасці групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд, зніжка складзе 30 працэнтаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каму білет да Бярдзянска?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.