Вы тут

Паднябесная расплануе сетку для дронаў


У Кітаі пабудуюць 150 аэрапортаў для беспілотнікаў-кур'ераў.


У Кітаі плануецца пабудаваць 150 аэрапортаў для беспілотнікаў-кур'ераў для перавозкі грузаў лагістычных кампаній, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У цэнтральнай частцы КНР у правінцыі Шэньсі пабудуюць авіябазу для дронаў, якія здольныя дастаўляць груз на адлегласці да 300 км. У лютым гэтага года кітайская кампанія JD.com паведамляла пра намер запусціць першую ў свеце лагістычную сетку па дастаўцы грузаў з дапамогай дронаў-кур'ераў. Гендырэктар кампаніі Лю Цяндун распавёў, што на працягу бліжэйшых трох гадоў у правінцыі Сычуань запланаваная маштабная будоўля па стварэнні спецыяльных аэрапортаў для дронаў. 

На думку экспертаў кампаніі, такога роду дастаўка скароціць выдаткі на транспарціроўку грузаў на 70% і значна паскорыць сам час дастаўкі - перавозка і дастаўка грузу будзе ажыццяўляцца на працягу сутак у межах усяго Кітая. На сённяшні дзень распрацоўшчыкі дронаў-кур'ераў заяўляюць аб тым, што створаныя апараты здольныя перавозіць груз вагой да 50 кг. У будучыні плануецца выпусціць дрон з грузападымальнасцю да 0,5 тоны. Ужо ў маі ў кампаніі JD.com пачнуцца работы па складанні маршрутаў сямі напрамкаў для дронаў-кур'ераў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.