Вы тут

Фестываль маладзёжных субкультур пройдзе ў Вілейцы 30 чэрвеня


Другі фестываль маладзёжных субкультур "Энергія маладосці" пройдзе ў Вілейцы 30 чэрвеня, паведаміла намеснік дырэктара ДУ "Вілейскі Палац культуры" Вольга Шляпо.


Фота: govorim.by

"У мінулым годзе ўпершыню быў праведзены фестываль маладзёжных субкультур. У гэтым годзе ў мерапрыемства будзе ярка выяўленая экалагічная накіраванасць. Працягваецца фарміраванне праграмы другога фестывалю, які пройдзе 30 чэрвеня, а таксама праца па прыцягненні ўдзельнікаў", - сказала Вольга Шляпо.

Арганізатары чакаюць, што на фестываль збяруцца прадстаўнікі маладзёжных субкультур з розных рэгіёнаў краіны. У першай частцы мерапрыемства плануецца правесці спартыўныя спаборніцтвы па скейтбордынгу і воркауце, а таксама майстар-класы па гэтых напрамках. Вольга Шляпо адзначыла, што цікавасць да выступлення на пляцоўцы фэсту ўжо праявілі некалькі рок-калектываў, разглядаецца магчымасць правядзення рок-канцэрту. Акрамя таго, запланаваны фестываль фарбаў, праца арт-зон і гульнявых пляцовак, выступленне вулічных тэатраў, фаер-шоу.

Другі фестываль маладзёжных субкультур разгорнецца ў гарадскім парку Вілейкі. Спартыўныя спаборніцтвы будуць праходзіць у скейт-парку, які быў спецыяльна створаны перад леташнім фэстам. Ён адбыўся 1 ліпеня 2016 года і аб'яднаў прадстаўнікоў розных субкультур: на адной пляцоўцы сабраліся танцоры, варкаутары, скейтбардысты, аматары ВМХ-ровараў і рок-музыкі. Свята наведалі больш за 1 тыс. чалавек.

У ліку галоўных арганізатараў другога фестывалю "Энергія маладосці" Вілейскі райвыканкам і ДУ "Вілейскі Палац культуры".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.