Вы тут

Тавараабарот Беларусі і Эстоніі можа павялічыцца


Такое меркаванне выказаў Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас сустрэчы з Валерыем Корбам, кіраўніком групы дружбы Парламента Эстонскай Рэспублікі з Парламентам Беларусі.


«У апошнія гады мы досыць стабільна працуем у гандлёва-эканамічным плане, — адзначыў віцэ-спікер. — Але планку, што мелі раней, на жаль, зараз моцна апусцілі. Тыя 100 мільёнаў долараў тавараабароту, якія маем цяпер, на мой погляд, не наша пазіцыя. Мы маглі б мець значна больш, як мінімум у разы».

Парламентарый прапанаваў заняцца гэтай тэмай больш падрабязна і сумесна адшукаць узаемныя кропкі росту. Адным з варыянтаў выйсця дэпутат назваў развіццё адносін паміж ведамствамі. «Калі будзе інтарэс, мы гатовы арганізаваць адпаведныя профільныя сустрэчы на ўзроўні міністэрстваў», — дадаў ён. На думку Баляслава Пірштука, беларускі бок можа быць цікавы эстонскаму ў энергетычнай сферы, аграпрамысловым комплексе, лёгкай і харчовай прамысловасцях, інфармацыйнай і інавацыйнай сферах, ІТ-тэхналогіях. Ёсць напрацоўкі і ў сферы інвестыцый, але, на думку віцэ-спікера, яны пакуль слаба прадстаўленыя.

Другі блок, па якім плануецца развіваць узаемадзеянне, — сумесная праца ў міжнародных арганізацыях. Беларускі парламентарый нагадаў, што ў гэтым годзе Мінск будзе прымаць летнюю сесію Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). «Мы б хацелі больш актыўна ўдзельнічаць і атрымаць статус назіральніка Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. Ваша пазіцыя ў гэтым пытанні можа быць досыць важкай», — адзначыў дэпутат.

Па словах Валерыя Корба, члена камісіі Дзяржаўнага сходу Эстонскай Рэспублікі і кіраўніка групы сяброўства, візіт эстонскай дэлегацыі носіць вітальны характар: парламентарыі прыехалі ў Беларусь, каб пазнаёміцца з прадстаўнікамі новага склікання Палаты прадстаўнікоў, што займаюцца супрацоўніцтвам з іх краінай. Для Эстоніі наладжванне кантактаў з нашай дзяржавай мае вялікае значэнне, бо ў гэтай прыбалтыйскай краіне пражывае шмат нашых суайчыннікаў, якія з'ехалі туды ў 1940—1950-х гадах.

Як падкрэсліў Віктар Міраш, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрнай палітыцы, кіраўнік працоўнай групы ніжняй палаты беларускага парламента па супрацоўніцтве з парламентам Эстоніі, беларуская дыяспара ў гэтай кране стаіць на трэцім месцы па велічыні пасля расійскай і ўкраінскай. Гэта яшчэ адна значная нагода развіваць больш шчыльна ўсебаковае супрацоўніцтва з эстонскім бокам.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прырасці ў разы. Грашова

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.