Вы тут

Выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК будзе Андрэй Асташэвіч


Выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе Андрэй Асташэвіч. Такое рашэнне прынята на рабочай нарадзе, якую правялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава і Андрэй Асташэвіч з членамі выканкама і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў НАК Беларусі.


На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні і задачы, якія стаяць перад Нацыянальным алімпійскім камітэтам на найбліжэйшую перспектыву. Галоўныя з іх — падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў 2018 і 2020 гадоў і арганізацыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Таксама Андрэй Асташэвіч, які прыступіў да выканання абавязкаў, адзначыў, што задача НАК — гэта не толькі прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне, але і вялікая работа ўнутры краіны.

— У ліку прыярытэтных напрамкаў — заахвочванне развіцця і прапаганды спорту і фізічнай культуры ў Беларусі, што з'яўляюцца асноўным залогам павышэння колькасці людзей, якія займаюцца спортам. Адзін з інструментаў гэтага механізма — федэрацыі, у якіх неабходна выбудаваць сістэму падрыхтоўкі, пачынаючы ад масавага набору і заканчваючы кропкавай канцэнтрацыяй рэсурсаў як фізічных, так і матэрыяльных для заваявання медалёў і папулярызацыі відаў спорту на міжнароднай арэне. Нам трэба будзе сістэматызаваць усю работу. У ліку прыярытэтных задач — выбудоўванне дакладнага ўзаемадзеяння з федэрацыямі, развіццё зімовых і летніх відаў спорту, дзе асаблівую ўвагу варта звярнуць на гульнявыя віды за кошт іх масавасці.

Таксама Андрэй Асташэвіч падкрэсліў, што неабходна найбольш эфектыўна выкарыстоўваць пабудаваныя спартыўныя базы, удзяляючы ўвагу шырокаму ўключэнню дзяцей для заняткаў у секцыях на месцах для папулярызацыі тых відаў спорту, якія культывуюцца ў рэгіёнах і маюць вялікія традыцыі.

— Чым большая будзе масавасць, тым якасней і лепш стане праводзіцца адбор, тым больш высокіх вынікаў мы даможамся ў будучыні на міжнароднай арэне, — дадаў ён.

Адзначым, што раней Андрэй Асташэвіч займаў пасаду дырэктара РЦАП «Раўбічы».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Напрамкі работывызначаны адразу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.