Вы тут

Прынята заява аб ліквідацыі наступстваў Чарнобылю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сёння па выніках перагавораў прынялі сумесную заяву аб неабходнасці прадаўжаць работу па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з украінскім калегам.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым напрамку трэба правесці яшчэ вялікую работу, нягледзячы на тое, што бакі ўжо зрабілі шмат што. Пры гэтым важна ісці нага ў нагу і прыцягваць да гэтай праблематыкі грамадскую ўвагу ўсёй планеты. "Мы прынялі адпаведную заяву", - сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка адзначыў, што Беларусь і Украіна наладзілі эфектыўнае супрацоўніцтва ў рабоце па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Так будзе і ў далейшым, асабліва з улікам будаўніцтва ў Беларусі ўласнай атамнай станцыі. "Сёння адбыўся важны дыялог, які датычыцца бяспекі ядзерных аб'ектаў, магчымага супрацоўніцтва ў эксплуатацыі, будаўніцтве, абыходжанні з ядзернымі адходамі. Мы дамовіліся прадоўжыць вельмі важную дыскусію на ўзаемавыгаднай аснове", - звярнуў увагу ён.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася ў сумны дзень для беларускага і ўкраінскага народаў - у чарговую гадавіну аварыі на ЧАЭС. Наступствы катастрофы да гэтага часу адчуваюць на сабе жыхары абедзвюх краін.

Прэзідэнты наведалі сёння атамную станцыю, азнаёміліся з будаўніцтвам новых укрыццяў і захоўваннем ядзернага паліва. На ЧАЭС, а таксама на тэрыторыі Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ўшанавалі памяць загінулых пры ліквідацыі аварыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.