Вы тут

Парашэнка запрасіў Лукашэнку зрабіць летам афіцыйны візіт ва Украіну


Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў з беларускім лідарам.


Паводле слоў Пятра Парашэнкі, цяпер беларускаму і ўкраінскаму бакам трэба будзе распрацаваць парадак дня і падрыхтаваць неабходныя дакументы, падпісанне якіх будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

У сваю чаргу Прэзідэнт Беларусі расказаў, што ў час перагавораў дасягнута дамоўленасць актывізаваць работу міжурадавай камісіі. "Тут давядзецца вельмі шмат папрацаваць спецыялістам і экспертам, таму што летам мы маем намер у Кіеве правесці чарговую сустрэчу, на якой прымем рашэнне па тых пытаннях, па якіх намечаны планы", - адзначыў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?