Вы тут

Мінчанін браў заказы на пастаўку мэблі, але тавар кліентам не аддаваў


Мінчанін браў заказы на пастаўку італьянскай мэблі, але да кліентаў мэбля так і не даходзіла. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 30-гадовага мінчаніна, які падазраецца ў махлярстве.


Фота: ziemelblazma.com

На адным з сайтаў мужчына размясціў аб'яву аб продажы дарагой італьянскай мэблі. Каб стаць яе ўладальнікам, неабходна было заключыць дагавор на пастаўку прадметаў інтэр'еру і ўнесці перадаплату ў памеры 50%. Зламыснік прадстаўляўся менеджарам прыватнай фірмы, складаў дагавор, браў грошы, але мэблю з Італіі не пастаўляў, паведамілі ў Партызанскім РУУС. На сёння вядома пра двух пацярпелых, якія заплацілі зламысніку чатыры тысячы еўра. У міліцыі мяркуюць, што пацярпелых нашмат больш. У дачыненні да 30-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа. Махляру пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зараз — грошы, мэбля — ніколі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.