Вы тут

Беларусь і Украіна маюць намер ствараць новыя сумесныя прадпрыемствы


Беларусь і Украіна актывізуюць работу па стварэнні новых сумесных прадпрыемстваў у розных галінах эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.


Фота: БЕЛТА

"Мы дамовіліся па-новаму паглядзець на вытворчую кааперацыю, актывізаваць работу па стварэнні новых сумесных прадпрыемстваў у самых розных галінах эканомікі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Забаронных тэм для нашых дзяржаў няма".

Прыярытэтным павінна стаць узаемадзеянне ў прамысловасці, нафтахімічным комплексе, аграрнай і транспартна-лагістычнай сферах. "Беларусь гатова павялічыць пастаўкі ва Украіну аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў і будматэрыялаў. У сваю чаргу мы зацікаўлены ў закупках вырабаў з металу, прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі", - адзначыў Прэзідэнт. 

У час перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі канкрэтныя праекты двухбаковага партнёрства. Урадам дзвюх краін даручана максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючы інструментарый для падтрымкі сувязей паміж прадпрыемствамі Беларусі і Украіны, актывізаваць міжгаліновае супрацоўніцтва.

"Доўгія гады Украіна захоўвае за сабой статус аднаго з асноўных рынкаў збыту для беларускіх прадпрыемстваў, а Беларусь з'яўляецца рынкам збыту для ўкраінскіх тавараў. Мы, вядома, яшчэ далёкія ад ранейшых паказчыкаў, але ў 2016 годзе ўзаемны гандлёвы абарот вырас больш як на 12 працэнтаў і склаў $4 млрд", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь - чацвёрты па значнасці гандлёвы партнёр Украіны. Там паспяхова працуюць зборачныя вытворчасці мінскіх трактарнага і аўтамабільнага заводаў, акцыянерных таварыстваў "Гомсельмаш" і "Магілёўліфтмаш", ажыццяўляецца сумесны выпуск камунальнай і пажарнай тэхнікі. "Мы дамовіліся, што гэтыя працэсы будзем падтрымліваць, будзем дабівацца большай лакалізацыі прадукцыі ва Украіне, пашыраць і падтрымліваць наменклатуру і пералік тавараў, якія будзем сумесна вырабляць", - дадаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».