Вы тут

Дзетдомаўскае братэрства


Вёска Веснава, як і любы населены пункт, мае сваю цікавую гісторыю, але ж па-за межамі нашага раёна ды і краіны яна больш вядомая домам-інтэрнатам для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.


Архіўныя звесткі пра стварэнне гэтай установы досыць скупыя. Паводле ўспамінаў, яна адкрылася ў былым маёнтку Ліпкі ў 1935 годзе. Першым дырэктарам яе быў Міхась Абрамавіч Бейкін, а выхаванцамі — дзеці так званых «ворагаў народа», прычым не толькі з Беларусі, але і Украіны...

Пасля вызвалення Глуска і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзіцячы дом папоўніўся новымі і найчасцей ужо сапраўднымі сіротамі. Тут яны атрымлівалі самае неабходнае, самі ж ладзілі святы, прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, вучыліся працаваць, бо пры дзетдоме заўсёды была свая гаспадарка.

З часам, атрымаўшы абавязковую сямігадовую (а затым і васьмігадовую) адукацыю, дзеці сыходзілі ў самастойнае жыццё.

...Сёння, раскіданыя па розных кутках былога Саюза, яны могуць пахваліцца не толькі дыпломамі, вялікімі сем'ямі ды высокімі пасадамі, але сваім дзетдомаўскім братэрствам: аб'яднаўшыся, яны падтрымліваюць сувязь паміж сабой, арганізоўваюць сустрэчы, ахвотна ўспамінаюць сваіх выдатных дырэктараў, выхавацеляў, рабочых кухні. Клопатам выпускнікоў сабрана і напісана гісторыя Веснаўскага дзетдома, ёсць задума выдаць адмысловую кнігу. Пры жаданні звесткамі пра сябе і сваімі ўспамінамі яе могуць дапоўніць усе, хто меў дачыненне да гэтай установы.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ, г. п. Глуск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».