Вы тут

Робім лаўку-пярэкрут


Той, хто хоць раз займаўся праполкай, ведае, як балiць спiна, з-за таго, што даводзiцца доўгi час нагiнацца. Куды лягчэй палоць на каленях, але i гэтыя часткi ног таксама можна перанапружыць за такiм заняткам. Яшчэ адна праблема, устаць з такога становiшча. На дапамогу можа прыйсцi лаўка-пярэкрут. Зрабiць яе пад сiлу нават жанчыне.


Спатрэбiцца: дошкi дастатковай таўшчынi, дрыль, наждачная папера, мэблевыя драўляныя штыфты, клей для дрэва, сiнтэпон або паралон, цырата, лобзiк.

Вазьмiце шырокую драўляную дошку, пры дапамозе лобзiка зрабiце невялiкiя выемкi наверсе i ўнiзе, а па баках адрэжце трохвугольныя дэталi. Цяпер трэба выразаць выемкi ў верхняй шырокай частцы абедзвюх бакавiн. Зрабiце паглыбленнi падоўжанымi, выкарыстоўваючы лобзiк.

Такую ж выемку, як на бакавiнах, зрабiце пасярэдзiне лавачкi. На тарцах сядзення выпiлуеце свердзелам адтулiны, каб сюды можна было ўставiць па драўляным штыфце. Зрабiце гэта, «пасадзiўшы» гэтыя дробныя дэталi на клей. Такiя ж адтулiны трэба прарабiць i ў бакавiнах.

Калi трэба будзе прапалоць градку, вы паставiце каля яе лаўку перавярнуўшы. Станеце на адваротны бок сядзення каленямi. Калi скончыце апрацоўваць патрэбны ўчастак, паднiмiцеся, трымаючыся за высокiя бакавiны, прасунуўшы рукi ў адтулiны. Калi захочаце адпачыць, перавярнiце лаўку ў зыходнае становiшча, сядзьце на яе.

Каб каленям было лепш стаяць на сядзеннi, а вам потым адпачываць на iм, сшыйце невялiкi матрацык. Ён павiнен быць памерам з сядзенне лавачкi. З цыраты выражце прамавугольнiк памерам у 2 разы большым за шырыню сядзення, плюс прыпускi на швы. Напаўняльнiк у выглядзе сiнтэпону або тоўстага паралону павiнен адпавядаць памерам сядзення.

Складзiце тканiну напалову, застрачыце адну яе малую i вялiкую бакавiны на благiм баку. Вывернiце на добры бок, укладзiце напаўняльнiк. Рукамi або на машынцы зашыйце i другi малы край. Каб гэты матрацык добра фiксаваўся, прышыйце да яго завязкi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».