Вы тут

Парады з мамiнага сшытка


Калi ў мяне ёсць нейкая побытавая праблема — напрыклад, не ведаю, чым адчысцiць посуд з нержавейкi цi як «вывесцi» герпес, — адразу ж тэлефаную маме. У яе ёсць тоўсты сшытак з выразкамi ды запiсамi розных правераных часам парад. Магчыма, некаторыя з iх будуць карысныя i вам, шаноўныя чытачы.


Смачная мiкстура ад кашлю

Пачалася вясна — а з ёю i такiя непрыемныя прастуды. Асаблiва часта дзяцей турбуе кашаль. А мiкстуры i таблеткi яны пiць не любяць. У нашай сям'i цудадзейны сродак ад кашлю мы гатуем самi. Яго рэцэпт маме падказала яшчэ бабуля.

Трэба ўзяць адзiн вялiкi яблык, нацерцi яго на дробнай тарцы. Сярэднюю цыбулiну нарэзаць таксама як мага больш дробна. Змяшаць з яблычным пюрэ i палавiнай шклянкi мёду. Усё гэта паставiць на малы агонь i памешваць, пакуль не закiпiць. Мiкстура гатовая. Яна даволi смачная, таму дзецi прымаюць яе ахвотна. Зусiм маленькiм давайце па чайнай лыжцы, крыху старэйшым — па сталовай, а падлеткам i дарослым па 2 сталовыя лыжкi 2 разы на дзень за 15 хвiлiн да яды. Ужо праз два днi макрота пачынае адыходзiць.

Нi трэшчынкi

А вось некалькi парад для тых, хто пакутуе ад трэшчын на пятках. Першая: добра прапарце ногi на працягу 10 хвiлiн. Пасля гэтага вытрыце насуха i заклейце трэшчыны лейкапластырам. Другая: распарце ногi. Затым змажце пяткi салам i прыкладзiце да iх капусныя лiсты. Перабiнтуйце i пакiньце на ноч.

Я паўтарала гэтыя працэдуры штодзень, пакуль скура не зацягнулася. З таго часу пяткi мяне больш не турбуюць. Не будуць турбаваць i вас. Толькi не забывайцеся даглядаць ступнi сваiх ног, увiльгатняйце iх перад сном.

Кава для Катафея

Калi ваш кот пачаў час ад часу iгнараваць свой латок-туалет, паспрабуйце зрабiць так. Пасля таго як выпiлi кавы, не выкiдайце гушчу. Змяшайце яе з высушанай i перамолатай лупiнай апельсiна (грэйпфрута, лiмона). Гэтую водарную сумесь насыпце ў тых месцах, дзе сваволiць улюбёнец. Яму кавава-цытрусавы водар дакладна не спадабаецца, i больш ён у гэтым месцы не «адзначыцца».

Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».