Вы тут

Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў зону канфлікту Украіны


Беларусь плануе накіраваць гуманітарную дапамогу насельніцтву Украіны, якое пражывае ў зоне канфлікту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.


Фота: ria.ru

"У бліжэйшы час пры садзейнічанні Міжнароднага таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Беларусь плануе накіраваць гуманітарную дапамогу насельніцтву Украіны, якое пражывае па абодва бакі лініі размежавання. Падтрымаем самым неабходным, у чым маюць патрэбу людзі, - прадуктамі харчавання, сродкамі гігіены, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Мы будзем працаваць у кантакце, каб знайсці самы кароткі шлях для таго, каб гуманітарная дапамога даходзіла да людзей і па адзін бок, і па другі бок барыкад".

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок будзе і ў далейшым рабіць усё неабходнае для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, каб брацкія народы жылі ў дружбе і згодзе. "Прынамсі, мне не сорамна глядзець у вочы ні ўкраінскаму народу, ні Прэзідэнту Украіны. Усё, аб чым прасілі нас украінскія сябры, мы свята выконвалі. Рабілі ўсё, што ў нашых сілах. У далейшым будзе так", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».