Вы тут

Велiкодныя «бiткi» Малевiчаў


Адразу ж на наступны дзень пасля Вялiкадня мы атрымалi лiст па электроннай пошце ад даўняй падпiсчыцы нашай газеты.


«Я таксама вырашыла паўдзельнiчаць у конкурсе «Беларусiкi», — пiша Яўгенiя Валянцiнаўна Малевiч з Докшыцаў. — На здымку мае дзеткi, Алеся i Мiхасёк. Вось так мы сустракалi Вялiкдзень. Дарэчы, Мiша i кулiчы дапамагаў выпякаць, i яйкi фарбаваць. А потым з Алесяй з задавальненнем гуляў у «бiткi» i ў «пакатушкi»».

Шаноўныя мамы i таты, бабулi i дзядулi! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусiкi». Дасылайце здымкi вашых дзетак, унукаў, а можа, нават i праўнукаў (з невялiчкiм аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зiрнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусiк. Арыгiнальнасць i творчы падыход вiтаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!


Акрамя таго, нагадваем, што конкурс на найлепшую беларускамоўную запамiналку паслядоўнасцi колераў вясёлкi таксама працягваецца (умовы — у нумары за 23 лютага). Прыдумляйце самi i падключайце сваiх дзетак. Пераможцу ўжо чакае ў рэдакцыi неймаверна душэўны прыз (на фота) — экалагiчная развiваючая цацка з дрэва.

Фота Сяргея НIКАНОВIЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».