Вы тут

У сталіцы запрацавалі атракцыёны


У параўнанні з мінулым годам кошт любімых усімі дзецьмі і многімі дарослымі забаў павысіўся не больш чым на 9%, а на некаторыя і ўвогуле застаўся ранейшы. Змянілася толькі сістэма аплаты: цяпер тыя, хто хоча, могуць купіць спецыяльную пластыкавую картку, баланс якой можна папаўняць, або набыць білеты анлайн, на ўваходзе паказваючы іх са свайго смартфона.


У Мінскзелянбудзе заявілі, што імкнуцца ўкараніць у сталіцы аўтаматычную плацежна-прапускную сістэму на атракцыёны. Аднаразовыя білеты таксама захаваюцца, але цяпер яны будуць забяспечаны адмысловым штрых-кодам, які стане счытваць турнікет. Такая сістэма паспяхова выкарыстоўваецца ў парках Масквы, а ў Мінску яна ўжо была апрабавана на атракцыёне «Аўтадром».

Што да самога кошту, то ён вагаецца ад рубля за атракцыёны для самых маленькіх, напрыклад, ланцуговую карусель і міні-цягнік, да 3,5 рубля за «Зігзаг», падуладны толькі самым стойкім і смелым наведвальнікам парку. Для шматдзетных сем'яў прадугледжаны зніжкі.

Усяго на балансе Мінскзелянбуда знаходзіцца чатыры паркі: імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска, у якіх маецца больш за 50 атракцыёнаў. Тым, хто хоча паспрабаваць «усё і адразу», прыйдуцца даспадобы паркі імя Горкага і Чалюскінцаў, дзе адразу прадстаўлена на выбар 20 і 17 атракцыёнаў адпаведна. Набрацца новых уражанняў тут можна штодня з 10.00—11.00 да 21.00—22.00, у панядзелак — з 15.00 да 21.00. У парках, трохі меншых, у панядзелак-аўторак — выхадныя.

Аднак у святочныя дні рэжым іх работы будзе зменены.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Праязны... на каруселі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.