Вы тут

Дацзу анлайн


Прамая трансляцыя са старажытнага парка выклікала ажыятаж.


У ландшафтным парку з наскальнымі рэльефамі Дацзу ў горадзе Чунцын прайшла першая прамая замежная трансляцыя на англійскай мове, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Комплекс старажытных наскальных рэльефаў VII-Х стагоддзяў размешчаны ў Чунцінскім павеце Дацзу, складаецца з 75 ахоўных участкаў. Усяго тут налічваецца не менш за 50 тысяч статуй будыйскай, канфуцыянскай, даасійскай і свецкай тэматыкі, на якіх выбіта звыш 100 тыс. іерогліфаў, якія ўяўляюць сабой надпісы і эпіграфы. Адна з самых вядомых скульптур - «Нірвана Шак'ямуні», якая паказвае спячага на баку Буду даўжынёй у 31 метр. 

Павет Дацзу праславіўся як край разьбы па каменю яшчэ ў VII стагоддзі. Самыя раннія рэльефы датуюцца 650 годам і адносяцца да пачатку праўлення дынастыі Тан. Аднак масавае стварэнне скульптур працягвалася з X па XII стагоддзі. Прамая трансляцыя праводзілася на платформах Facebook і Twitter. У той дзень за тры гадзіны каля 700 тыс. чалавек за мяжой паглядзелі трансляцыю.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.