Вы тут

"Алібаба" на вяршыні


Карпарацыя ўзначаліла спіс кампаній з найбольшым у свеце інвестыцыйным коштам.


Амерыканскі часопіс Forbes на днях апублікаваў рэйтынг Топ-10 кампаній з найбольшым інвестыцыйным коштам па ўсім свеце. Спіс ўзначаліла карпарацыя «Алібаба», перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Другое і трэцяе месцы занялі Facebook і Uber. Як адзначыў Forbes, кампанія «Алібаба» выйшла на Нью-Ёркскую фондавую біржу ў верасні 2014 года і атрымала фінансаванне ў памеры 25 млрд. долараў на сваёй першаснай  публічнай прапанове. Дзякуючы павелічэнню выдаткаў кітайскіх спажыўцоў, група «Алібаба» дамаглася хуткага і працяглага росту ў сферы воблачных вылічэнняў і электроннай камерцыі. 

Па апошніх дадзеных, апублікаваных кітайскім урадам, сукупны абарот рознічнага гандлю ў Кітаі павялічыўся на 10%, а аб'ём анлайн-продажаў спажывецкіх тавараў і аказання паслуг у грашовым выражэнні павысіўся на 26% у параўнанні з папярэднім годам. 11 кастрычніка мінулага года, аб'ём продажаў ўсіх крам, зарэгістраваных на платформе «Алібаба», вырас на 32% у параўнанні з 2015 годам і дасягнуў 120,7 млрд. юаняў, што стала новым рэкордам. Больш за тое, карпарацыя працягвае павялічваць інвестыцыі ў лічбавыя забавы. Па прагнозах, у 2017 годзе «Алібаба» плануе і далей укладваць капітал у сферу паўсядзённага абслугоўвання і развіццё лічбавага кантэнту. 

Паводле інфармацыі часопіса Forbes, Кітай па-ранейшаму застаецца ключавым рынкам для венчурнага інвеставання. Сярод Топ-10 кампаній з найбольшым інвестыцыйным коштам па ўсім свеце, палова была створана ў перыяд тэхналагічнага буму, які быў падтрыманы кітайскім урадам і спажыўцамі. У той жа час, узмацняецца цікавасць ЗША да кітайскіх прадпрыемстваў. Нямала амерыканскіх кампаній, уключаных у рэйтынг Топ-10 кампаній з найбольшым інвестыцыйным коштам, укладвалі капітал у кітайскія кампаніі з гэтага спісу. 

Аб'ём венчурных інвестыцый, што атрымліваюцца Кітаем, ужо пабіў гістарычны рэкорд. Летась кітайскія прадпрыемствы атрымалі фінансавую падтрымку ў памеры 31 млрд. долараў, што на 19% больш у параўнанні з папярэднім годам. Увагу інвестараў працягваюць прыцягваць кампаніі ў вобласці штучнага інтэлекту, занятыя ў распрацоўцы тэхналогій па вытворчасці робатаў і ў сферы інтэрнэту рэчаў. Дзве другія кітайскія кампаніі, уключаныя ў рэйтынг, гэта анлайн-крама «Цзындун» (JD.com) і кампанія «Сяомі» (Xiaomi Inc). У спіс таксама патрапілі Snap, WhatsApp і Airbnb.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.