Вы тут

Анонс красавіцкай "Маладосці"


Красавіцкая “Маладосць” спяшаецца на сустрэчу са сваім чытачом. І гэта сустрэча абяцае быць незвычайнай, бо тэма нумара – фантастыка! А што такое фантастыка, як не мастацтва ўяўлення? Вядома, дзе ўяўленне, там і цуды, і таямніцы, і чараўніцтва. Усё гэта можна адшукаць на старонках часопіса.

“Дзе ты, мая рэальнасць?” – пытаецца Дзмітрый Шулюк. І сапраўды, дзе праходзіць чырвоная лінія, якая аддзяляе рэальнае ад фантастычнага, матэрыяльны свет ад уяўнага і, у рэшце рэшт, чалавека ад тэкста? У рэальнасці людзі не ператвараюцца ў таўстаскурых сляпых насарогаў і не бегаюць натоўпам па горадзе. У рэальнасці старыя не бавяць час са сваімі ўспамінамі, не прапаноўваюць сваім успамінам зэдлік, гарбату”.

Дарэчы, дзесьці на мяжы рэальнага і ідэальнага жыў і Максім Танк, пра якога ў сваёй калонцы “Крэскі жыцця” піша Канстанцін Касяк: Гісторыя Танка іншая — гэта гісторыя маладога паэта, што жыве ў дзяржаве, якую не лічыць сваёй. Не лічыць сябе ён і палякам, больш за тое — не хоча мірыцца з тым, што яго родную мову і культуру прыніжаюць. Каб змяніць пануючы стан рэчаў, ён далучаецца да заходнебеларускіх камуністаў, якія вядуць барацьбу за нацыянальную і сацыяльную справядлівасць. Асабіста я не маю сантыментаў да камуністычнай ідэалогіі, але разам з гэтым трэба правільна расстаўляць акцэнты — у Заходняй Беларусі КПЗБ была якраз адной з тых арганізацый, якія змагаліся за правы беларусаў”.

О, гэтыя маладыя паэты! Раней яны прыходзілі ў літаратру з падполля, а зараз у большасці сваёй – з філфакаў. На старонках красавіцкай “Маладосці” ўвазе чытача – творчасць хірурга Зміцера Крэса, які арудуе словам, як скальпелем:

Я загаіў душу маўчаннем.  
Я сцішыў гоман мітусні —  
І прывід з’едлівай хлусні  
Адвагай шчырасці пазбыты,  
Як сон, вадою ўранні змыты.  
Я загаіў душу маўчаннем —  
Так грэх слязой бывае біты  
І, калі шлях дабру адкрыты,  
З карэннем выдзерты з душы.

Між тым, “Маладосць” не была б “Маладосцю”, калі б на яе старонках не друкаваліся філолагі. Кранальная проза Кацярыны Мядзведзевай сагрэе, як глыток гарбаты з бергамотам, якую так любіць аўтарка. Абавязкова пачытайце яе “Агеньчык”: Цішш часта думала пра тое, чаго не было ў яе самой. Напрыклад, пра тое, як людзі знаходзяць адзін аднаго, як яны жывуць разам. Адносіны некаторых падобныя на іголку з ніткай. Іголка ўтыкаецца ў тканіну, нітка паслухмяна паўзе следам па пракладзенай дарожцы і замацоўвае пачатае. Іншыя адносіны падобныя на кроплі, якія дзяўбуць камень, — там адзін увесь час спрабуе змяніць другога, і паступова яму гэта ўдаецца. А стасункі Янкі і Ціма падобныя на феерверк: яркі выбліск — а потым цішыня, пакуль нечая нябачная рука не запусціць наступную ракету”.

Але перадусім красавіцкая “Маладосць” фантастычная, а які фантастычны нумар без любімага мільёнамі Толкіна! Святлана Курганава паспрабавала скласці вобраз пісьменніка з урыўкаў яго лістоў і, акрамя таго, паразмаўляла з сапраўднымі талкіеністамі. У сваю чаргу Кацярына Светластражава зрабіла вялікі агляд экранізацый, знятых па творах класіка. Фантастыка!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.