Вы тут

Uber абвясціла аб планах стварыць лятаючы аўтамабіль да 2020 года


Кампанія Uber, якая спецыялізуецца на анлайн-замовах таксі, абвясціла аб планах прадставіць да 2020 года рабочую мадэль лятаючага транспартнага сродку. Пра гэта паведамляе USA Today.


Фота: nashagazeta.ch

«Гарадская авіяцыя - гэта наступны крок для Uber», - адзначыў галоўны прадстаўнік па прадуктах Джэф Холдэн.

Ён дадаў, што кампанія імкнулася даць людзям больш вольнага часу, а таксама знізіць загружанасць на дарогах і ўзровень забруджанасці навакольнага асяроддзя. У сувязі з гэтым Uber працуе над тым, каб магчымасць выбару «Націсні кнопку, атрымай палёт» стала рэальнасцю, адзначыў Холдэн.

Кампанія рыхтуе новую мадэль транспартнага сродку да выставы World Expo-2020 у Дубаі. Анлайн-сэрвіс па замове таксі Uber працуе ў 570 гарадах амаль у 70 краінах.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.