Вы тут

Зацверджана інструкцыя па правядзенні прафесійнай гутаркі


Інструкцыю па правядзенні гутаркі з выпускнікамі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ, зацвердзіла Міністэрства адукацыі.


Гутарка праводзіцца з мэтай выяўлення асобасных, дзелавых якасцяў, здольнасцяў і матывацыі абітурыентаў да атрымання адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях. Да яе дапускаюцца выпускнікі педкласаў, якія маюць у дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах і адзнакі не ніжэйшыя за 8 балаў — па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных уступных іспытаў (пры наяўнасці рэкамендацыі педсавета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі).

Пры гэтым абітурыент, які праходзіць гутарку, удзельнічае ў конкурсе, які па рашэнні прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі можа праводзіцца па факультэце, групе факультэтаў, спецыяльнасці, групе спецыяльнасцяў. Заданні (пытанні) для правядзення гутаркі складае камісія ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўнага занятку «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X—XІ класы».

Гутарка праводзіцца ў вуснай форме. Рашэнне аб яе праходжанні або непраходжанні прымаецца простай большасцю галасоў членаў камісіі. Калі абітурыент не згодны з вынікам гутаркі, ён можа падаць апеляцыю на імя старшыні камісіі ў дзень яе правядзення. Апеляцыя падлягае разгляду ў дзень яе падачы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Выпрабаванне на прафпрыдатнасць для будучых педагогаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?