Вы тут

У Польшчы пацярпелі нашы турысты


Учора раніцай непадалёк ад горада Завада, што ў Лодзінскім ваяводстве Польшчы, вылецеў у кювет і перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі, паведамляюць польскія СМІ.


Усяго ў салоне знаходзіўся 41 грамадзянін нашай краіны, яны вярталіся з вандроўкі ў Прагу. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпела 18 чалавек. Усе параненыя былі дастаўлены ў шпіталі Лодзі і Варшавы, на месцы працавала восем машын хуткай дапамогі. Акрамя таго, для аказання дапамогі адной з пацярпелых, што атрымала цяжкую траўму галавы і грудной клеткі, быў выкліканы верталёт.

Як паведамляе польская паліцыя, прыкладна а чацвёртай гадзіне раніцы па мясцовым часе аўтобус маркі Eos з невядомых прычын з'ехаў на абочыну дарогі, пасля чаго зваліўся з насыпу ў роў. У выніку ДТЗ на аўтатрасе ўтварыўся затор у абодвух напрамках. Тыя пасажыры, што не пацярпелі ў здарэнні, далі паказанні супрацоўнікам паліцыі, каб высветліць прычыну інцыдэнту. Паведамляецца, што кіроўца аўтобуса не знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Міністэрства замежных спраў адсочвае сітуацыю з беларускім аўтобусам, знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі і медыкамі. Па беларускіх грамадзян выехаў новы аўтобус з Гродна.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.