Вы тут

Як уцягнуць у абарот невыкарыстоўваемую камунальную маёмасць?


Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі правядзе чарговае выязное пасяджэнне ў Мінскім і Дзяржынскім раёнах. У гэту пятніцу члены Савета наведаюць шэраг прадпрыемстваў, дзе абмяркуюць лепшыя практыкі работы па азначанай тэме.


У Заслаўі будзе разглядацца вопыт стварэння вытворчасці на базе маёмасці, якая неэфектыўна выкарыстоўвалася. Дзе знайсці інвестара і як з ім працаваць, раскажа дырэктар ТАА «Марк-Фармэль» Андрэй Серыкаў. Прадпрыемства шые адзенне не толькі для беларусаў: філіялы ёсць і ў Расіі, Украіне, Казахстане. Старшыня Заслаўскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана КАРТАШОВА расказала, што на месцы «Марк-Фармэля» раней была карданажная фабрыка — горадаўтваральнае прадпрыемства, на якім працавала 1700 чалавек. Але пасля распаду Савецкага Саюза яно стала незапатрабаваным. Становішча складвалася сумнае, пакуль не прыйшоў новы інвестар. Ён захаваў вытворчасць гофраўпакоўкі і пачаў вырабляць шкарпэткі і панчохі.

— Каля Мінска няма праблемы з увядзеннем у абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Калі пачынаюць працаваць такія прадпрыемствы, вакол наводзіцца парадак, ствараюць новыя працоўныя месцы. Гэта надае імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна. Да таго ж пры добрым менеджменце можна выйсці на значны прыбытак, а гэта галоўная мэта як для прыватнага, так і для дзяржаўнага прадпрыемства, — адзначыла Святлана Карташова.

Надзённая тэма — стварэнне новых рабочых месцаў. Пра такі вопыт з прыцягненнем замежнага капіталу раскажа дырэктар Фаніпальскага завода вымяральных прыбораў «Энергамера». Прадпрыемства мае ўласнае канструктарскае бюро і распрацоўвае новыя прыборы разам з расійскімі карпаратыўнымі партнёрамі. Працуюць з аўтаматызаванымі сістэмамі ўліку электраэнергіі, а таксама забяспечваюць гарантыйнае і сервіснае абслугоўванне ўласнай вытворчасці.

На выніковым пасяджэнні члены Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання прааналізуюць магчымасці ўвядзення ў абарот камунальнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, падагульняць убачаны вопыт.

Надзея АНІСОВІЧ 

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Старая маёмасць на новы лад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?