Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае Латвію


Адносіны, якія добра складваюцца, лёгка заўважыць. Так, сустрэча Марыяны Шчоткінай, намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, і Марціньша Вірсіса, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Латвійскай Рэспублікі ў нашай краіне, прайшла ў сяброўскай, нязмушанай абстаноўцы. Было відавочна, што бакі зацікаўлены адно ў адным і гатовыя да ўзаемнай работы.


Пад­час су­стрэ­чы. Мар­ціньш Вір­сіс, Ма­ры­я­на Шчот­кі­на  і Сяр­гей Рах­ма­наў (зле­ва на­пра­ва).

Віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента адзначыла, што зараз надаецца важнае значэнне парламенцкаму супрацоўніцтву нашых краін. «Яно ў нас даволі моцнае. Ужо адбылося шмат узаемных візітаў, працуе каля 50 двухбаковых пагадненняў. Як бачым, работа ў гэтым кірунку ўжо наладжана, — адзначыла сенатар. — Да таго ж мы зробім усё магчымае, каб нашы дзяржавы працягвалі ўмацоўваць узаемнае супрацоўніцтва».

Сярод прыярытэтных кірункаў беларуска-латвійскіх кантактаў — пытанні межаў, міграцыі, эканомікі, нацыянальнай бяспекі. Па словах Марыяны Шчоткінай, беларускі бок цікавіць, акрамя палітычнага складніка, і эканамічны кампанент: гандлёвыя адносіны, сумесныя прадпрыемствы. Экспарт беларускай прадукцыі ў Латвію ўжо адбываецца больш чым па 500 таварных пазіцыях. Гэта і нафтапрадукты, і хімічная прадукцыя, і дрэваапрацоўка. Зараз таксама абмяркоўваюцца пытанні магчымых латвійскіх інвестыцый у дрэваапрацоўчую прамысловасць Беларусі. «Мы гатовы садзейнічаць умацаванню сувязяў па ўсіх кірунках, таму што для нас супрацоўніцтва з Латвіяй — прыярытэтны кірунак дзейнасці», — падкрэсліла віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Марціньш Вірсіс выказаў зацікаўленасць «у цесным і сяброўскім супрацоўніцтве», што, па яго словах, увасабляецца ў канкрэтных дзеяннях. З канца 2015 года адносіны паміж беларускім і латвійскім парламентамі ўсё больш умацоўваюцца. «Развіццё парламенцкіх сувязяў — гэта важны складнік двухбаковага супрацоўніцтва», — адзначыў пасол і выказаў шчырую зацікаўленасць у далейшым умацаванні дыялогу.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У хуткім часе — у Латвію

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».