Вы тут

Сенатары абмеркавалі адукацыю ў медыцынскай сферы


На мінулым тыдні Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці правяла круглы стол «Шляхі ўдасканалення вышэйшай медыцынскай адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь» на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.


Фота: veralline.com

На думку Ірыны Старавойтавай, старшыні Пастаяннай камісіі, у вырашэнні пытанняў падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў у Беларусі важна захаваць існуючыя прыярытэтныя пазіцыі, асабліва цеснае ўзаемадзеянне сістэмы адукацыі ў ахове здароўя і навукі. «Мабыць, менавіта ў сістэме вышэйшай адукацыі медыцынскіх кадраў мы бачым самыя сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і, што вельмі важна, наймацнейшую практычную падрыхтоўку медработнікаў. Гэта дазваляе ім заставацца канкурэнтаздольнымі ў сусветнай супольнасці», — адзначыла сенатар.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі. Адзін з іх, які і прымаў калег, — Віктар Сняжыцкі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Удзельнікі таксама пазнаёміліся з работай аб'ектаў аховы здароўя рэгіёна. Гродзенская вобласць і Гродзенскі медуніверсітэт выбраны месцам для абмеркавання гэтых пытанняў невыпадкова: тут ёсць наватарскія ідэі, вопыт, і дасягнуты пэўныя вынікі працы, у першую чаргу практыка-арыентаванае навучанне, якое ВНУ развівае на высокім узроўні.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бліжэй да практыкі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.