Вы тут

Распрацавана мяккацелая рыба-робат


Яна рухаецца з хуткасцю 6 сантыметраў у секунду.


Навуковым супрацоўнікам Чжэцзянского універсітэта ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай) удалося распрацаваць новую мяккацелую рыбу-робат, якая здольная плаваць падобна скату і па камандам перамяшчацца наперад або змяняць кірунак руху, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Артыкул пра новае навуковае дасягненне апублікаваны ў часопісе "Science Advances". Як паведаміў дацэнт аэракасмічнага інстытута Чжэцзянскага  універсітэта Лі Тефэн, вага новай "рыбы" складае 90 грам, а даўжыня яе цела - каля 9,3 сантыметра. Рыба-аўтамат не абсталявана традыцыйнымі цвёрдымі электрарухавікамі або маторамі, яна рухаецца пры дапамозе "штучнай мышцы", зробленай з сучасных высокамалекулярных матэрыялаў. Пад уздзеяннем электрычнага току "штучная цягліца" сціскаецца або пашыраецца, такім чынам яна прыводзіць у рух плаўнікі рыбы, патлумачыў Лі Тефэн. 

З усталяванымі электроннымі прыборамі і ліціевымі акумулятарамі  ёмістасцю 450 міліампераў рыба-робат можа плаваць ажно тры гадзіны з хуткасцю 6 сантыметраў у секунду. Калі зняць усе электронныя прыборы і замяніць ліціевыя акумулятары знешнім блокам сілкавання, то яе хуткасць руху дасягае 14 сантыметраў у секунду. Па словах экспертаў, рыба-робат можа знайсці шырокае прымяненне ў працы па вымярэнні тэмпературы, салёнасці і ўзроўню забруджвання марской вады.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.