Лёгкаматорны самалёт з Літвы трапіў на мінулым тыдні ў паветраную прастору Беларусі выпадкова: два члены экіпажа, літовец і швед, захапіліся размовай і не заўважылі, як парушылі мяжу, паведаміў намеснік дырэктара адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Альвідас Шумскас.
У сераду 19 красавіка днём беларускую мяжу з боку Літвы парушыў лёгкаматорны самалёт. Па пагадненні аб абмене інфармацыяй пра інцыдэнт апавясцілі літоўскі бок. У суботу МЗС Беларусі паведаміў, што ў міністэрства быў выкліканы пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, якому была ўручана нота. У ёй беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы. Паводле звестак МЗС, самалёт паглыбіўся ў Беларусь на адлегласць да васьмі кіламетраў і праз тры хвіліны, здзейсніўшы разварот, выйшаў за межы паветранай прасторы краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!